Трэці сектар

ГА "Цэнтр "Трэці сектар": 13-ты прайшоў!

  • Убачыла свет брашура "Гендэрны лікбез"

    Убачыла свет брашура "Гендэрны лікбез"
    У Вільні выйшла ў свет брашура, прысвечаная нефармальнай гендэрнай адукацыі. Удзел у яе стварэнні бралі і прадстаўніцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.
  • Слухачы УЗВ апранулі і ўпрыгожылі сваю алею ў заапарку

    Слухачы УЗВ апранулі і ўпрыгожылі сваю алею ў заапарку
    У суровы мароз, у калена па снезе ўдзельніцы секцыі “Мода, стыль і прыгажосць” на чале са сваёй кіраўніцай Ірынай Новік “наводзілі прыгажосць” у гарадзенскім заапарку.
    У выніку на пасаджанай тут паўтары гады таму алеі Універсітэту Залатога Веку і на іншых дрэўцах з’явіліся цёплыя шалікі ды “курткі”, прыгожыя каляровыя стужкі.
  • Распачалося галасаванне ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”

    Распачалося галасаванне ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”
    “Цэнтр “Трэці сектар” другі год запар праводзіў конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.
  • Пачаліся заняткі МедыяСтудыі

    Пачаліся заняткі МедыяСтудыі
    Media Studio – навучальны курс, які дазваляе дарослым атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс быў разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту, і перш за ўсё тых, хто цікавіцца медыяжурналістыкай.
  • Міжнародная канферэнцыя па актывізацыі сталых людзей

    Міжнародная канферэнцыя па актывізацыі сталых людзей
    Удзел у канферэнцыі, якая праходзіла 29-30 сакавіка на базе нашай праграмы "Універсітэт Залатога Веку", узяло каля 90 спецыялістаў з дзяржаўных і грамадскіх арганізацыяў, вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі і Украіны.
  • Фінал конкурсу "Будзь у Трэцім!"

    Фінал конкурсу "Будзь у Трэцім!"
    Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Будзь у Трэцім!”, на якой агучылі імёны лепшых грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны прайшла пры перапоўненай залі. Пераможцаў конкурсу ў розных намінацыях абірала міжнароднае журы.
  • Першы гарадзенскі паэтычны слэм

    Першы гарадзенскі паэтычны слэм
    Паэтычны слэм “Вясна. Кахай па-гарадзенску”, які зладзіла грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” у галерэі “Крыга”, сабраў больш за 70 гледачоў.
    Восем паэтаў рознага полу, узросту і паэтычнага досведу змагаліся за чытацкую ўвагу і прыхільнасць, чытаючы ўласныя вершы. Пераможцам слэму стаў сябра нашай арганізацыі Валера Руселік.
  • Выпуск 4-га набору "Універсітэту Залатога Веку"

    Выпуск 4-га набору "Універсітэту Залатога Веку"
    Больш за сто слухачоў і выкладчыкаў “Універсітэту Залатога Веку” 25 красавіка афіцыйна адсвяткавалі сканчэнне чарговага акадэмічнага года.
  • Агульны сход сябраў ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

    Агульны сход сябраў ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
    Удзельнікі схода зацвердзілі прыярытэтныя накірункі дзейнасці арганізацыі да 2015 г., а таксама абралі новы склад праўлення і рэвізійнай камісіі.
  • Ідэі сябраў ТС - лепшыя на Кірмашы праектаў

    Ідэі сябраў ТС - лепшыя на Кірмашы праектаў
    Чатыры першыя месцы на кірмашы культурніцкіх праектаў, арганізаваным у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, занялі ідэі, прэзентаваныя сябрамі нашай арганізацыі.
    Імпрэза праходзіла ў Гродне 16 траўня. Яе вядоўцамі, дарэчы, былі таксама сябры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Аляксей Шота і Хрысціна Марчук.
  • Узялі ўдзел у Еўрапейскім міжкультурным фестывалі

    Узялі ўдзел у Еўрапейскім міжкультурным фестывалі
    21 траўня гарадзенская моладзь пазнаёмілася з магчымасцямі ўдзелу ў праграме Еўрапейскага саюза “Моладзь у дзеянні”. А 22 траўня навучэнцы "Універсітэту Залатога Веку" наведалі адкрытую лекцыю на тэму “Што такое Еўрасаюз”, якую прачытала Яна Кобзава, навуковы супрацоўнік Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях.
  • Выпускны ШМЖ-16 і МедыяСтудыі-1

    Выпускны ШМЖ-16 і МедыяСтудыі-1
    Каля 30 удзельнікаў курсаў "Школа маладога журналіста" і "МедыяСтудыя" атрымалі пасведчанні пра атрыманне дадатковай адукацыі па асновах журналістыкі, фота, відэа і візуалізацыі дадзеных. Выпускная сустрэча прайшла ў Джунглі-парку ў Пышках.
  • Беларуска-украінская Летняя школа па новых медыях

    Беларуска-украінская Летняя школа па новых медыях
    Гэтым 7-дзённым інтэнсіўным курсам для студэнтаў, маладых журналістаў, медыя-актывістаў і блогераў скончылася двухгадовая адукацыйная праграма By_HUB, у рэалізацыі якой мы бралі актыўны ўдзел. Удзел у праграме ўзяло каля 400 чалавек.
  • Праца рэдакцыі "Твайго стылю"

    Праца рэдакцыі "Твайго стылю"
    На працягу года актыўна працавала рэдакцыя "Твайго стылю". Дзякуй усім, хто спрычыніўся сёлета да яе працы! Асабліва Аляксею Шоце, рэдактару сайта!
  • Выйшаў альманах "УЗВышша"

    Выйшаў альманах "УЗВышша"
    Альманах прысвечаны найперш дзейнасці гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, які з 2010 г. рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”
  • Моладзевыя абмены

    Моладзевыя абмены
    На працягу года ГА "Цэнтр "Трэці сектар" актыўна ўдзельнічаў у праграме "Моладзь у дзеянні". Прадстаўнікі арганізацыі ўдзельнічалі ў летніках і семінарах у Грузіі, Аўстрыі, Украіне. Нашыя валанцёры накіроўваліся на працы ў Германію і Польшчу, а ў нас працавалі валанцёры з Аўстрыі.
  • Дэлегацыя “Універсітэту Залатога Веку” наведала Ўроцлаў

    Дэлегацыя “Універсітэту Залатога Веку” наведала Ўроцлаў
    На працягу тыдня гарадзенцы, а таксама запрошаныя імі спецыялісты з Мінска, Брэста і Кобрына знаёміліся з арганізацыяй працы польскіх універсітэтаў трэцяга ўзросту, а таксама некаторых дзяржаўных структур, якія працуюць са сталымі людзьмі.
  • Урачыстае адкрыццё УЗВ-5

    Урачыстае адкрыццё УЗВ-5
    Вялікая актавая зала ледзь змясціла больш, чым 200 чалавек, якія прыйшлі 3 кастрычніка на ўрачыстую цырымонію адкрыцця пятага акадэмічнага году Універсітэту Залатога Веку.
  • Дэлегацыя УЗВ наведала Літву

    Дэлегацыя УЗВ наведала Літву
    Слухачы "Універсітэту Залатога Веку" знаёміліся з працай сваіх калегаў з горада Мар'ямпале. На вясну 2014 г. запланаваны візіт гасцей з Мар'ямпале ў Гродна.
  • Валанцёры з Аўстрыі ў ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

    Валанцёры з Аўстрыі ў ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
    У нашу арганізацыю прыехалі аўстрыйскія валанцёры Майк і Рэгіна, якія да канца года дапамагалі ў працы арганізацыі.
  • Сустрэча з амбасадарам Вялікабрытаніі

    Сустрэча з амбасадарам Вялікабрытаніі
    На працягу больш як двух гадзін Брус Бакнэл распавядаў слухачам гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” пра тое, як пабудаваная сацыяльная праца са сталымі людзьмі ў Злучаным Каралеўстве, а таксама адказваў на шматлікія пытанні гарадзенцаў.
  • Пачала працу ШМЖ-17

    Пачала працу ШМЖ-17
    Удзел у курсе бярэ каля 30 чалавек, якія на працягу чатырох месяцаў будуць засвойваць асновы журналістыкі.
  • Дыскусія пра заангажаванасць у культуру

    Дыскусія пра заангажаванасць у культуру
    Падыскутаваць на тэму крытэрыяў заангажаванасці ў культуру прыйшлі мастакі, акторы, харэографы, танцоўшчыкі, а таксама тыя хто, займаецца культурай на грамадскіх пачатках: сябры і валанцёры грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятываў.
  • Этна-Friday у Гродна

    Этна-Friday у Гродна
    Дызайнеры і майстры абмяркоўвалі ў антыкавярні "Жывы час" прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Дыскусія была арганізаваная сябрамі ГА "Цэнтр "Трэці сектар".
  • Праграма стажыровак УЗВ

    Праграма стажыровак УЗВ
    Стажоры з Мінска і Маларыты на працягу тыдня вывучалі досвед працы гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку", які дзейнічае пры нашай арганізацыі.
  • Школа добрых справаў-2013/2014

    Школа добрых справаў-2013/2014
    Слухачы УЗВ запланавалі больш 10 дабрачынных акцый, якія збіраюцца рэалізаваць у 2013 і 2014 гг. Адной з першых акцый стала дапамога ў аднаўленні пашкоджанай пажарам гарадзенскай сінагогі.
  • Удзел у кірмашы "50+"

    Удзел у кірмашы "50+"
    Прадстаўнікі "Універсітэту Залатога Веку" узялі ўдзел у кірмашы для сталых людзей, арганізаваным мінскім гарвыканкамам. У межах мерапрыемства намі былі праведзеныя круглы стол па абмене досведам актывізацыі сталых людзей, а таксама біяграфічны трэнінг.
  • Круглы стол пра Балонскі працэс

    Круглы стол пра Балонскі працэс
    Што такое Балонскі працэс? Як гэты працэс змяняе Еўрапейскую вышэйшую адукацыю? Якія станоўчыя эфекты і якія пагрозы можа прынесці Балонскі працэс беларускай вышэйшай адукацыі? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 14 снежня ў офісе ГА "Цэнтр "Трэці сектар" з удзелам гарадзенскім і мінскіх экспертаў.
  • Калядная вечарына УЗВ

    Калядная вечарына УЗВ
    Каля 150 чалавек узялі ўдзел у традыцыйнай Каляднай вечарыне гарадзенскага "Універсітэту Залатога Веку".
  • З Новым годам!

    З Новым годам!
    Шаноўныя сябры! Дзякуй усім, хто ў 2013-м годзе быў разам з намі, хто прыходзіў на нашыя мерапрыемствы і дапамагаў іх арганізоўваць, хто чытаў і каментаваў нашыя сайты! Вашая добрае стаўленне да нас натхняе нас працаваць яшчэ лепш. Заставаймася разам і ў 2014-м!