T styl.logo

Каляндар выступаў гарадзенцаў на Алімпіядзе-2012

  • Футбол

    Футбол
    У складзе алімпійскай зборнай Беларусі стартуюць гулец "Нёмана" Андрэй Варанкоў (на здымку) і выхаванец лідскага футболу Сяргей Паліцевіч. Абодва маюць шанс згуляць у стартавай гульні беларусаў супраць Новай Зеландыі. Пачатак сустрэчы ў 21.45 па беларускім часе.
  • Стральба з пісталета

    Стральба з пісталета
    У турніры стралкоў з пнеўматычнага пісталета з адлегласці 10 м. выступіць наш зямляк, алімпійскі чэмпіён 1992-га г. Канстанцін Лукашык. Турнір стралкоў-пісталетчыкаў адбудзецца з 10.15 да 18.00.
  • Футбол

    Футбол
    Беларускія футбалісты ў 17.00 выйдуць на матч супраць фаварытаў турніра - зборнай Бразіліі. Не прапусціце!
  • Кулявая стральба

    Кулявая стральба
    Змаганне за ўзнагароды ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з адлегласці ў 10 м. павядзе гарадзенец Віталь Бубновіч. Турнір стралкоў адбудзецца з 11.00 да 16.30.
    Яшчэ адзін шанс заваяваць медаль Віталь будзе мець 3 жніўня. Гэтым разам страляць давядзецца з адлегласці ў 50 м. (старт у 11.00).
  • Футбол

    Футбол
    Сяргей Паліцевіч (на здымку) і Андрэй Варанкоў маюць шанс згуляць супраць зборнай Егіпта. Сустрэча пачнецца ў 16.30.
  • Кіданне молата

    Кіданне молата
    На старт кваліфікацыйнага турніра выйдуць адразу тры гарадзенцы: славуты Іван Ціхан (на здымку), Павал Крывіцкі і Валерый Святоха. Старт кваліфікацыі - у 12.00
  • Веласпорт-трэк

    Веласпорт-трэк
    На старт кваліфікацыі веласіпедыстак у каманднай гонцы пераследавання выйдзе гарадзенка Аксана Папко. Старт у 12.00. У выпадку паспяховай гонкі беларускі могуць выйсці ў фінальную гонку, якая адбудзецца 4 жніўня (старт у 18.00).
  • Лёгкая атлетыка. Скачкі з шастом

    Лёгкая атлетыка. Скачкі з шастом
    Анастасія Шведава (на здымку) паспрабуе выйсці ў фінал спаборніцтваў па скачках з шастом. Старт кваліфікацыі ў 12.00.
  • Лёгкая атлетыка. Спартыўная хадзьба

    Лёгкая атлетыка. Спартыўная хадзьба
    На старт дыстанцыі ў 20 км. выйдзе Дзяніс Сімановіч. Старт у 19.00.
  • Кулявая стральба

    Кулявая стральба
    За медалі ў спаборніцтве стралкоў з дробнакалібернага пісталета на 50 м. выйдуць гарадзенцы Канстанцін Лукашык і Андрэй Казак. Старт у 11.00.
  • Лёгкая атлетыка. Марафон

    Лёгкая атлетыка. Марафон
    На старт марафонскай дыстанцыі выйдзе Вольга Дубоўская-Салевіч. Старт у 13.00.
  • Лёгкая атлетыка. Кіданне молата.

    Лёгкая атлетыка. Кіданне молата.
    Верым, што ў фінале турніра кідальнікаў молата выступяць усе тры гарадзенцы - Іван Ціхан, Павал Крывіцкі і Валерый Святоха. Старт фінала ў 20.50.